Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дзейнасць ЦКРНіР

Мэты і задачы ЦКРНіР

ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ЦКРНіР г.п.Б.Бераставіца" рэалізуе:

адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, аказвае карэкцыйна-педагагічную дапамогу, у тым ліку і для дзяцей ранняга ўзросту, праграму ранняй комплекснай дапамогі.

ЦКРНіР вырашае наступныя задачы ў сферы спецыяльнай адукацыі:

  •  своечасовае выяўленне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, іх псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне з мэтай вызначэння актуальнага ўзроўню развіцця дзіцяці і шляхоў кампенсацыі наяўнага парушэння;

  • стварэнне і вядзенне банка даных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
  • арганізацыя навучання і выхавання асоб з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі;
  • аказанне ранняй комплекснай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўзросце да 3-х гадоў з мэтай зняцця або паслаблення ўплыву наяўных парушэнняў, папярэджання развіцця іх ускладненняў;

  • аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі асобам з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і ажыццяўленне працы па сацыяльнай рэабілітацыі асоб з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі;

  • ажыццяўленне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі асобам з АПФР, іх законным прадстаўнікам у гарманізацыі сямейных адносін;

  • правядзенне кансультатыўнай дзейнасці педагагічным работнікам, законным прадстаўнікам асоб з АПФР па пытаннях развіцця, навучання і выхавання асоб з АПФР; 
  • правядзенне інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці з мэтай фарміравання пазітыўнага грамадскага меркавання і талерантнага стаўлення да асоб з АПФР.

Раздзелы сайта